Постановление МК РБ 28 09.06.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці"
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ чэрвеня 2014 г. № 28Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».
Міністр Б.У.Святлоў
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь.06.2014 № 28
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000142 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны камунальным унiтарным праектна- канструктарскім прадпрыемствам «Бярозабудпраект» па заказе Сялецкага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архіўных, бiблiяграфічных i натурных даследаванняў, аналiзу існуючага характару ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца. ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,013 га.
8. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая ідзе па падножжы кургана і ўяўляе сабой акружнасць дыяметрам 40 м.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца парушэнне характару рэльефу.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка- культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,66 га.
12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца лінія, якая ідзе па акружнасці на адлегласці 30 м ад мяжы ахоўнай зоны.
13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняюцца:
усе віды будаўніцтва;
устаноўка буйнагабарытных рэкламных канструкцый;
размяшчэнне гандлёвых кіёскаў;
змяненне характару ландшафту;
высечка дрэў, акрамя санітарнай.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў. Дадатак
да праекта зон аховы гісторыка-
культурнай каштоўнасці –
«Курган Славы (1967 год) у
в. Зубачы Бярозаўскага раёна
Брэсцкай вобласці»
Схема межаў і рэжымаў утрымання зон аховы
Другие НПА
Постановление МЧС РБ №17 от 10.06.2014 О внесении изменений в Правила пожарной безопасности Республики Беларусь на железнодорожном транспорте ППБ 2.10-2001 Постановление МЧС РБ №19 от 10.06.2014 О признании утратившими силу некоторых структурных элементов постановления Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь от 29 декабря 2007 г. № 135 Решение Брестский райсовет №11 от 08.04.2014 Об изменении границ сельских населенных пунктов Брестского района Решение Брестский райсовет №13 от 15.05.2014 О внесении изменений в Инструкцию о курортном сборе Решение Березовский райисполком №549 от 20.05.2014 Об установлении норматива потребления тепловой энергии на отопление Решение Полоцкий райсовет №11 от 20.05.2014 О внесении изменений в решение Полоцкого районного Совета депутатов от 27 декабря 2013 г. № 221 Решение Поставский райсовет №13 от 23.05.2014 О внесении изменения в решение Поставского районного Совета депутатов от 5 августа 2013 г. № 163 Решение Кормянский райсовет №8 от 08.05.2014 О внесении изменений в решение Кормянского районного Совета депутатов от 29 декабря 2012 г. № 95 Решение Житковичский райисполком №925 от 20.05.2014 Об установлении нормативов расхода тепловой энергии Решение Житковичский райсовет №16 от 23.05.2014 О внесении дополнений и изменений в решение Житковичского районного Совета депутатов от 13 июня 2012 г. № 157